Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Пра кнігу: Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.

Змест:

Кат Бальтазар. Полацкая балада
Аркады Падуі
Мёд
Алека. Балканская балада
Сура Шэйнбліт. Валынская балада
Вуліца Саламеі. Галіцыйская балада
Апошняя жанчына Казановы. Багемская балада
Гвірабі. Грузінская балада
Паэтычны фэст у Друскеніках

Сцісла пра аўтара:

Уладзімер Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, гісторык. Аўтар кніг «Добры дзень, мая шыпшына», «Дзень, калі ўпала страла», «Рэквіем для бензапілы», «Фаўна сноў», «Сны імператара», «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Адкусі галаву вароне», «Час чумы», «Сланы Ганібала», «Танцы над горадам» ды інш. Лаўрэат літаратурных прэмій, сярод якіх прэмія імя Францішка Багушэвіча (1996), «Гліняны Вялес» (1998), «Еўрапейскі паэт свабоды» (2010), «Залаты апостраф» (2015). Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Жыве ў Мінску.

Фрагмент з кнігі

КАТ БАЛЬТАЗАР:
Полацкая балада:

" у юнацтве кат Бальтазар
разам з вялікім князем і каралём
Янам Сабескім
ратаваў Еўропу ад туркаў
у бітве пад Венай
цяпер ратуе Полацак ад злачынцаў
жыве каля Чорнай рэчкі
кожнага дня ходзіць на працу
катаваць

кат Бальтазар важная персона
працуе з забойцамі
ведзьмамі
злодзеямі
блюзнерамі
старымі
маладзенькімі
прыгожымі
страхалюднымі
Трэці Літоўскі статут
дазваляе катаваць чалавека
тройчы на дзень
вольнага часу няшмат"

  • Аўтар
    Арлоў Уладзімір
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    132
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    160
/public/images/books/5Ycs4t7VmvrSfQeuMOZC.png
10.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!